Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў „Іскандэраў”



Аляксандр Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў аператыўна-тактычных ракетных комплексаў „Іскандэр” на заходнім і паўднёвым кірунках.

Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю галоўнаму рэдактару расейскага часопіса „Национальная оборона” Ігару Каротчанку. Па яго словах, у беларускага войска добрае і высокадакладнае ўзбраенне, але новая тэхніка ад Расеі не зашкодзіць.

БЕЛТА перадае словы Лукашэнкі пра „Іскандэры” ды іншую вайсковую тэхніку: “Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым напрамку, няхай стаяць. Гэта 500 км [далёкасць пуску], таму што наш “Паланэз” — да 300 км. Зараз катурхаю вашага прэзідэнта [Уладзіміра Пуціна], мне трэба тут гэтыя 500-кіламетровыя ракетныя ўстаноўкі”, — сказаў Лукашэнка. Лукашэнка нагадаў, што ў бягучым годзе былі запускі ракет на вучэннях “Захад-2021”. “Мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і “Кропку” (ракетны комплекс) задзейнічаць і [зенітны ракетны комплекс] “Бук-МБ”, — адзначыў ён.