Няшчасны выпадак на мяжы: загінуў польскі жаўнер
Польскі салдат загінуў каля мяжы з Беларуссю ў выніку няшчаснага выпадку. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын.
«Паводле папярэдніх звестак, быў зроблены стрэл са службовай зброі, і да гэтага інцыдэнту не датычныя ніякія трэція асобы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Загінулы служыў у 17-й Вялікапольскай механізаванай брыгадзе 11-й Любускай бронекавалерыйскай дывізіі. Ён пачаў службу на мяжы каля тыдня таму. З таго моманту ён не меў кантактаў з мігрантамі.
У абставінах трагедыі разбіраюцца вайсковая паліцыя і пракуратура ў Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя