Дзень Волі ў Менску (абноўлена)



25 сакавіка ў Менску традыцыйна святкавалі ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасля мерапрыемства было затрымана некалькі асобаў, якіх адпусцілі без складання пратаколаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар „Вясна”.

Затрыманага пасля акцыі 25 сакавіка Цімура Сідорыка адвезлі ў Савецкі РУУС, дзе ўжо знаходзіліся яшчэ трое затрыманых удзельнікаў шэсця, сярод іх двое непаўнагадовых.

Супрацоўнікі міліцыі пагражалі ім складаннем адміністрацыйных пратаколаў паводле артыкулаў „дробнае хуліганства” і „непадпарадкаваньне службовым асобам”.

Аднак праз тры гадзіны ўсіх адпусцілі з пастарунку без складання пратаколаў.

Таксама быў затрыманы для праверкі дакументаў былы палітвязень Эдуард Лобаў. Аднак праз 10 хвілінаў яго адпусцілі таксама без складання пратаколу.

[Not a valid template]

Нягледзячы на тое, што акцыя адбывалася ў працоўны час, колькасць людзей, якія ўзялі ў ёй удзел, была значнай – падчас збору фіксавалася да 950 чалавек, у часе шэсця колькасць удзельнікаў дасягала 2000 чалавек.

Заяўнікі вырашылі адмовіцца ад мітынгу ў парку Дружбы народаў. Паводле старшыні Партыі БНФ, па-першае, мітынгі не выклікаюць вялікай цікавасці ва ўдзельнікаў, а па-другое, арганізатары не здолелі даставіць на акцыю гукаўзмацняльную апаратуру.

IMG_9587

Удзельнікі прынеслі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Украіны і Еўразвяза. Цэнтральнай тэмай мерапрыемства стала салідарнасць з Украінай. Сярод вялікай колькасці плакатаў і сцягоў быў заўважаны банер „Расея – гэта вайна”.

– Расея праводзіць сёння палітыку агрэсіі да брацкіх народаў.

– У Расеі дыктатура такая ж самая, як і ў Беларусі, таму мы і выйшлі за тое, каб падтрымаць, як наш народ, так і расейскі, які за свабоду.

– У мяне ў самого вельмі шмат родных у Данецку. Расея фактычна развязала вайну ва Украіне, яны забіваюць людзей, таму Расея – гэта вайна. Прыгадайце Грузію, прыгадайце Абхазію, Паўднёвую Асетыю. Калі яны неслі мір? Прыгадайце Прыбалтыку, Прагу, прыкладаў вельмі шмат. У іх СМІ ўжо з’явілася інфармацыя, што Віцебск, Магілёў, Гомель да нас былі далучаны няправільна. З такіх жа размоваў пачыналася гісторыя з Крымам, вось менавіта таму Расея – гэта вайна, яны не нясуць за сабой нічога добрага.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

IMG_2065

* * *

Людзі разыходзяцца, але ў парку засталіся яшчэ 200-300 чалавек.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў перад дарогай да Бангалор і сказаў, што шэсце скончана, мітынгу не будзе, каб не псаваць людзям свята і прапанаваў святкаваць Дзень Волі ў кавярнях Менска.

CA8zWTpWE

CA8yMDm

CA826k6W

АМАПаўцы прмушаюць здымаць сцягі і стужкі. Хацелі затрымаць дзяўчынку. Людзі не далі.

У кола плошчы Бангалор удзельнікі маршу не ідуць. Стаяць і спяваюць. У шэсці бярэ ўдзел каля 2 тыс. чалавек.

CA8rBk2

На рагу вуліцы Сурганава і Бяды знаходзіцца велізарны бел-чырвона-белы сцяг, прыкладна паўтара на тры метры. Калона перайшла вуліцу Куйбышава, рэшта ідзе яшчэ каля вуліцы Якуба Коласа. Прыкладны падлік дае больш за 1200-1300 чалавек.

CA8khqs

Пачатак калоны дайшоў да вуліцы Якуба Коласа, хвост каля вуліцы Кузьмы Чорнага. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь».

Калона рушыла па Сурганава.

[Not a valid template]

CA8gP0I

З метро выйшлі 50-70 амапаўцаў.

Калона гатовая рушыць.

CA8drX

Прыкладна 1/3 ад удзельнікаў. Працягваем стаяць ля „Кастрычніка” спяваюць песні.

CA8dIkUW

CA8c

CA8b

CA8aiJ

Аўтамабілістаў, якія сыгналяць, ДАІшнікі перадаюць нумары аўтамабіляў, каб наступны патруль прыпыніў.

Крычаць: „Хто не скача, той маскаль. Жыве Беларусь і Слава Украіне.” Людзей яшчэ прыбавілася.

„Альтэрнатыва” развярнула свой плакат.

CA8Xc6kWcACпяваюць „Ляпісаў” – „Грай”.

CA8W4g

Зверху сфоткаць не пускаюць міліцыянты. Ужо нейкага п’янага скруцілі, а разам з ім павязлі двух сведкаў, якія ўдзельнічаюць у шэсці.

CA8V0VLW

Не бачу, што пішуць па колькасці, але чалавек 300-400 па маёй ацэнцы. Аўтамабілі часам гудуць.

CA8TrR

Людзі патрошку падцягваюцца. Ля „Кастрычніка” ўжо чалавек 40-50.

CA8RG

CA8PVAN

CA8Qw

Ёсць маладзёны, якія хаваюць твары пад капюшонамі. Падобныя да цітушак. У цывільным, пералічылі, каля 25 чалавек. Міліцыянтаў меней.

Каля „Кастрычніка” налічылі 14 у цывільным з рацыямі ці слухаўкамі.

25_Bieracie1

Беларускае Радыё Рацыя, Менск