Павел Севярынец працуе ў турме над трыма кнігамі



Палітзняволены палітык і пісьменнік Павел Севярынец працягвае творчасць за кратамі.

У нядаўнім лісце да беларускі ён запрасіў яе на прэзентацыю новых кніг: рамана «Беларусаліма» (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю, заключную, частку), «Дрэва жыцця», «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Як растлумачыла жонка палітвязня Вольга, гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер.

Нагадаем, што ў міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні 15 лістапада Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтр абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча.  Адзін з намінантаў сёлета — Павел Севярынец.

Па стане на 14 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 843 чалавекі. Усяго па крымінальных справах палітычнага характару праходзяць каля 3000 асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя