Польшча вядзе перамовы з Латвіяй і Літвой аб увядзенні 4-га артыкула НАТO



Польшча вядзе перамовы з Латвіяй і Літвой аб увядзенні чацвёртага артыкула НАТO.

Пра гэта ў інтэрв’ю агенства PAP паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі. Артыкул прадугледжвае правядзенне надзвычайных кансультацый, калі адна з краін альянсу лічыць, што для яе незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці ці бяспекі існуе рэальная пагроза.

“Польская мяжа стане эфектыўным і канчатковым бар’ерам для дзеянняў Лукашэнкі. Няма сумневаў у тым, што справа зайшла занадта далёка. Мы ўжо ведаем, што адных слоў недастаткова, каб спыніць гэты рэжым. Мы ведаем, што спатрэбяцца ўзмоцненыя санкцыі”, — заявіў Маравецкі. Ён дадаў, што абмяркоўваюцца далейшыя санкцыі, у тым ліку поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю.