З пачатку года цэны на прадукты выраслі на 9 працэнтаў
За 10 месяцаў гэтага года (са студзеня 2021-га) рост цэн на прадукты склаў 9,3%, нехарчовыя тавары 9,1%, а платныя паслугі 6,3% адпаведна, паведамляе Белстат.
За 12 месяцаў, з кастрычніка 2020 года, рост цэн на прадукты склаў 12,1%, нехарчовыя — 10%, а платныя паслугі — на 8,6%.
У цэлым інфляцыя за студзень-кастрычнік склала 8,5%.
У кастрычніку прадукты падаражэлі на 1,4%, нехарчовыя тавары на 0,6%, а платныя паслугі — на 0,4%.
У кастрычніку ў параўнанні з вераснем найбольш падаражэлі свежыя агуркі (на 65,8%), паслугі карыстання ліфтам (на 62,3%) і свежыя памідоры (на 43,2%).
У цэлым месячная інфляцыя ў мінулым месяцы склала 0,9%.