«Мова нанова» ў Варшаве. Госць сустрэчы – Андрусь Такінданг



Модныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» мяняюць лакацыю. Цяпер заняткі будуць праходзіць у Беларускім моладзевым хабе (Plac Konstytucji, 6 Warszawa).

Бліжэйшы занятак адбудзецца 15 лістапада а 18-30 на новым месцы.

Гэтым разам у госці завітае мастак, паэт, тэлевядучы і музыкант гурта Recha Андрусь Такінданг.

Таксама ў праграме гульні, інтэрактывы, падарункі і кава/гарбата.

Для дзетак будзе арганізавана арт-зона.

Арганізатары нагадваюць пра неабходнасць трымацца мераў бяспекі.

Для тых, хто не зможа прыехаць, ёсць магчымасць далучыцца да заняткаў анлайн.

Рэгістрацыя па спасылцы