Гульня Пуціна можа скончыцца паглынаннем Беларусі Расеяй



„Баюся, што апошнія дзеянні Расеі не абяцаюць Лукашэнку нічога добрага. Гульня Пуціна можа скончыцца паглынаннем Беларусі Расеяй”, – заявіў у інтэрв’ю выданню “Дзеннік Газета Правна” (DGP) кіраўнік прэзідэнцкага бюро па міжнароднай палітыцы Якуб Кумох.

Паводле слоў польскага дыпламата, праблема яшчэ большая, бо цытата: «Не ўсе на Захадзе плакалі б па Беларусі».

Кумоха ў размове пыталіся між іншым пра тое, як павінен вырашацца канфлікт на польска-беларускай мяжы. “Магчыма, калі наша размова будзе апублікаваная, будзе якраз адбывацца штурм мяжы, таму што людзям кажуць, што дастаткова перарэзаць бар’еры з калючага дроту, прарвацца на другі бок і вы ўжо амаль у Берліне», — сказаў польскі міністр.

«Мы не адменім санкцыі (для Беларусі — рэд.) і не будзем цярпець пераслед тысяч беларусаў з боку рэжыму, мы не перастанем прымаць беларускіх палітычных уцекачоў, мы не прызнаем Лукашэнку абраным прэзідэнтам, але і не будзем адкрываць мяжу для кантрабандыстаў. Такім чынам мы разбурылі б Шэнгенскую зону і стварылі пагрозу бяспецы ўсяго рэгіёну», — адзначае польскі дыпламат.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: polskieradio24.pl