«Белавія» спыняе перавозку грамадзян Афганістана, Ірака, Емена і Сірыі на рэйсах з ААЭ




Такое рашэнне прынята кампетэнтнымі органамі Эміратаў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце авіякампаніі. Раней аналагічнае рашэнне было прынята на рэйсах з Турцыі.

«У адпаведнасці з рашэннем кампэтэнтных органаў ААЭ, з 14.11.2021 грамадзяне Афганістану, Іраку, Емену, Сырыі не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія ідуць з Дубаю ў Беларусь. У сувязі з гэтым авіякампанія «Белавія» ўзмацняе кантроль за праверкай дакумэнтаў пры рэгістрацыі пасажыраў на рэйсы з Дубаю», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней стала вядома, што авіякампанія Turkish Airlines абвесціць аб забароне на продаж білетаў грамадзянам краін паходжання нелегальных мігрантаў, у т.л. Іраку і Сырыі, на рэйсы ў Беларусь, паведаміла польскаму агенцтву PAP дыпламатычная крыніца ў Брусэлі.

12 лістапада «Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Турэччыны ў Беларусь.