Названыя новыя лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча



Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

У 2021 годзе лаўрэатамі сталі:

Журы таксама адзначае творчасць паэтаў Эдуарда Акуліна, Ганны Комар, Уладзіміра Лянкевіча, Дзмітрыя Строцава, Андрэя Такінданга, якая таленавіта інтэрпрэтуе тэмы зла, свабоды, няволі і асабістага выбару.

Новыя творы ў розных жанрах, ад літаратуразнаўства да мемуарыстыкі і прыпавесцей за кратамі ўжо стварылі і працягваюць працаваць Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, якія ўжо з’яўляюцца лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча (прэмія прысуджаецца аднойчы). 

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН віншуюць лаўрэатаў, жадаюць найхутчэйшага вызвалення і плануюць правесці ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Беларусі адразу, калі гэта стане магчыма. 

Дырэктар Радыё Свабода Аляксандр Лукашук:

“Беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы ў сучаснай Беларусі паводле дэфолту палітычныя вязні, нават калі яны не за кратамі. Чытаць іх творы, купляць кнігі, пісаць рэцэнзіі, цытаваць, згадваць, адпраўляць ім лісты — справа ня проста маральнай падтрымкі і салідарнасці, а акт супраціву і культуры, пашырэння свабоды і святла”.

Прадстаўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай:

“Лаўрэаты сённяшняй Прэміі Аляхновіча — гэта толькі невялікая частка людзей, якія сёння пішуць, знаходзячыся ў зняволенні. Літаратура становіцца для іх, з аднаго боку, легальнымі ўцёкамі з турмы, спробай выйсці з той рэальнасці, спосабам перажыць яе ў творчасці. З іншага боку — гэта таксама фіксацыя рэальнасці і помнік нашаму часу і яго героям. У бліжэйшыя гады перад намі як супольнасцю яшчэ будзе стаяць агромная праца па зборы і апрацоўцы турэмнай літаратуры”.

Адрасы ўвязненых лаўрэаўтаў прэміі імя Францішка Аляхновіча можна знайсці тут.

Прэмія заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і носіць імя драматурга і рэжысёра Францішка Аляхновіча (1883-1944), аўтара кнігі «У капцюрох ГПУ». 

Ад пачатку яна ўручалася 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Летась арганізатары вызначылі новую дату абвяшчэння лаўрэатаў — 15 лістапада, у сусветны Дзень зняволенага пісьменніка, які ад 1981 года адзначае Міжнародны ПЭН. Прэмія ўручаецца аднойчы, журы можа вырашыць не ўручаць прэмію, калі ў нейкі перыяд не з’яўляліся новыя творы турэмнай літаратуры.

У розныя гады прэміяй імя Францішка Аляхновіча былі ўганараваныя:

2013: Ігар Аліневіч;

2014: Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп;

2017: Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка;

2018: Аляксандр Лапшын, Уладзімір Някляеў, Вольга Мікалайчык.