Анонс: 16-га лістапада «Госць Рацыі» – Ігар Ісаеў
Пайшоў 8-ы дзень актыўнай фазы міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Агульная карціна падзей хаатычная, але галоўнае месца ў ёй працягваюць займаць мігранты, якія прыбываюць высілкамі групіроўкі уладных структур і адпаведных арганізацый з Беларусі, Расеі і Турцыі.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – журналістам, экспертам працоўнага агенцтва з Варшавы „VIPol” Ігарам Ісаевым пра тое, ці гатова Польшча прыняць такую колькасць мігрантаў, што можа зрабіць для вырашэння крызісу польскі ўрад і якіх мэтаў дамагаюцца Лукашэнка і Пуцін ва ўсёй гэтай сітуацыі.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам журналіста, эксперта працоўнага агенцтва з Варшавы „VIPol” Ігара Ісаева слухайце ў аўторак, 16-га лістапада, на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя