Прэзідэнты Латвіі, Літвы і Эстоніі выступілі з супольнай заявай



Прэзідэнты Латвіі, Літвы і Эстоніі выступілі з супольнай заявай пра сітуацыю на мяжы Еўразвязу з Беларуссю па выніках сустрэчы ў Вільні 15 лістапада.

У заяве яны, у прыватнасці: асуджаюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які інструменталізуе міграцыю для палітычных мэтаў;

выказваюць заклапочанасць бяспекай мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі і якіх прымушаюць парушаць мяжу Еўрапейскага Звязу;

заклікаюць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за кантрабанду людзей;

выказваюць поўную падтрымку дзеянням, якія робіць Рэспубліка Польшча для абароны знешняй мяжы ЕЗ;

выказваюць гатоўнасць працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, што ўжо восьмы дзень на памежнай паласе з беларускага боку намагаюцца прарвацца ў Польшчу тысячы мігрантаў.

Фота: lrp.lt