ЗША і Еўразвяз рыхтуюць новы пакет санкцыяў супраць Беларусі



ЗША і Еўразвяз рыхтуюць новы пакет санкцыяў супраць Беларусі. Адміністрацыя Байдэна супрацоўнічае з еўрапейскімі саюзнікамі ў падрыхтоўцы абмежаванняў у сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы, паведаміла прадстаўнік амерыканскага прэзідэнта Джэніфер Псакі.

Паводле яе слоў, Вашынгтон заклікае Маскву аказаць уплыў на Менск для ўрэгулявання крызісу.

Сітуацыя ўскладнілася 8 лістапада, калі каля мяжы з Польшчай з боку Беларусі сабралася некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўразвяз. Напярэдадні бежанцы прыйшлі да закрытага пагранпераходу і разбілі там палаткі.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абмеркавала ўчора міграцыйны крызіс з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён сцвярджае, што ўгаворвае мігрантаў вярнуцца на радзіму, але яны не жадаюць.

Беларускае Радыё Рацыя