“Пінскую справу” робяць таемнай
Калі першыя дзве партыі пінчукоў судзілі адкрыта, нават шырока асвятляючы ў праўладных СМІ, як і само расследаванне падзей 9 жніўня ў Пінску, то з лета ўсё стала таемным. У закрытым фармаце адбыўся суд над яшчэ дзвюма фігурантамі, і больш не гучаць афіцыйныя каментары па “пінскай справе”.
Грамадская дзяячка Вераніка Іванова ўпэўненая, што праз публічнасць сілавікі планавалі застрашыць грамадства, а атрымаўся іншы эфект:
– Дзеянні хаваюцца ад грамадскасці да апошняга. Больш за тое, аказваецца псіхалагічны ціск на родных, каб яны ні ў якім разе гэта не агалошвалі. І калі першыя справы не так хавалі, таму што, відаць, меркавалі, што гэта будзе застрашваннем для грамадскасці, пасля зразумелі, што гэта з’яўляецца хутчэй за ўсё такім правакацыйным трыгерам, і пратэставы настрой толькі падымаецца ад гэтай інфармацыі. Таму стараюцца праводзіць у атмасферы сакрэтнасці.
На сёння за леташнія падзеі 9-10 жніўня ў Пінску асуджана 26 пінчукоў на тэрміны ад 3,5 да 6,5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя