Кіеў заклікаў Парыж і Берлін быць гатовымі да ваеннага канфлікту ва Украіне



Кіеў заклікаў Парыж і Берлін быць гатовымі да ваеннага канфлікту ва Украіне. Калі Расея пачне дзейнічаць, проста фізічна не будзе часу на каардынацыю, праходжанне ўсіх бюракратычных працэдур і ўзгадненне рашэнняў, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на перамовах з кіраўнікамі МЗС Францыі і Нямеччыны.

Ён адзначыў, што Кіеў будзе паводзіць сябе вельмі адказна пры любым сцэнары і Украіна пры неабходнасці будзе абараняцца. З канца кастрычніка ў замежных СМІ, у прыватнасці ў газеце The Washington Post, сталі з’яўляцца паведамленні аб тым, што Расея нарошчвае вайсковыя сілы на мяжы з Украінай. У Крамлі раней казалі, што перамяшчэнне расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі на ўласнай тэрыторыі – унутраная справа Расеі, і што гэтыя дзеянні нікому не пагражаюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pbs.twimg.com