На Падляшша шосты раз завітае фестываль „Вэртэп”



У гэтыя выходныя пачынаецца міжнародны тэатральны фестываль “Вэртэп”. У шосты раз на Падляшша прыедуць тэатральныя трупы з Польшчы, Украіны, Швейцарыі і Беларусі.

wertep-festiwal-teatralny

 

25 ліпеня першы дзень фестывалю, які пройдзе ў амфітэатры ў Старым Двары каля Семяноўкі.

Сёлета спектакль пад назвай “Гісторыя Дон Кіхота” пакажа  Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы, а беларускамоўны тэатр “Чрэво” з Падляшша выступіць са спектаклем “Пустая”.

Галоўная ідэя фестывалю – паказаць разныя п’есы людзям з невялікіх мястэчак і вёсак, кажа арганізатар Агата Рыхцік-Скібінска:

– Гэта вельмі ўражлівая супольнасць і вельмі адкрытая, якае мае розныя чаканні. Адчуваючы гэтыя чаканні, вучачыся ад тутэйшага гледача, стараемся прапанаваць вельмі разнастыйную праграму.

Спектакль берасцейскага тэатра можна будзе паглядзець у Старым Двары. Фестываль “Вэртэп” пройдзе ў бліжэйшыя і наступныя выходныя.

Тэатр “Чрэво” са спектаклем “Пустая” выступіць 27-га ў Чаромсе і 31 ліпеня ў Полічнай. Тэатральныя выступы на вольным паветры таксама змогуць паглядзець жыхары і госці Міхалова, Гайнаўкі, Белавежы ды Орлі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя