Польшча заявіла, што спыняе чыгуначнае злучэнне з Беларуссю



У Брузгах з беларускага боку прыбіраюць закінуты намётавы лягер, паведамляюць польскія памежнікі.

***

Польшча афіцыйна паведаміла ДПК Беларусі, што мае намер спыніць з 21 лістапада грузавое злучэнне ў чыгуначным пункце пропуску «Кузніца». ДПК Беларусі накіраваў адказ з тлумачэннем бягучай сітуацыяй у «Брузгах», а таксама праінфармаваў аб мерах, які беларускі бок прымае для ўрэгулявання сітуацыі. Таксама беларускі бок паведамляе пра гатоўнасць аднавіць працу аўтадарожнага пунтку пропуску «Брузгі».

***

13:09

„У раён Кузніцы прыехалі жаўнеры-спартоўцы, каб падтрымаць сваіх калег. Яны дапамагаюць забяспечваць лагістыку і рэгуляваць дарожны рух”, – паведаміў Марыюш Блашчак.

12:52

Факт, што беларускі рэжым пачаў гібрыдную атаку на мяжу Еўразвязу, на мяжу NATO; гэта тры краіны: Польшча, Літва і Латвія. Сёння найбольш падвяргаецца нападу польская мяжа, мяжа, за якую мы адказваем. Мы ўсімі сіламі абараняем як тэрыторыю ЕЗ, так і NATO ад нелегальнай міграцыі. Гэта складаная сітуацыя, бо мігранты выцясняюцца да мяжы сіламі беларускага рэжыму. Мы спадзяемся, што дзякуючы палітычнай падтрымцы супольнасцяў ЕЗ і NATO гэтая атака будзе спыненая”, – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда на канферэнцыі ў Скоп’е.

12:04

На польска-беларускую мяжу прыбыла першая група брытанскіх інжынерных войскаў. Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес заявіў учора, што бліжэйшым часам да іх далучацца яшчэ 100 брытанскіх вайскоўцаў, паведамляе незалежны беларускі журналіст Тадэвуш Гічан у Twitter.

12:00

Узброеныя сілы Эстоніі хочуць накіраваць у Польшчу 100 жаўнераў для процідзеяння гібрыднай агрэсіі.

11:08

„Заявы на міжнародную абарону падалі 57% замежнікаў з закрытых памежных цэнтраў”, – паведаміў прэс-сакратар памежнай службы, 2-й лейтэнант Ганна Міхальска.

За апошнія суткі адбылося 255 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, паведаміла Памежная служба Польшчы.

Рашэнні аб абавязку выезду з тэрыторыі краіны вынесены ў дачыненні да 45 іншаземцаў.

„Дзве вялікія групы спрабавалі перасекчы мяжу гвалтоўна — у адной было 500, у другой — 50 замежнікаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

З пачатку года памежнікі зафіксавалі звыш 34 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Польская паліцыя затрымала 2 грамадзян Германіі і аднаго ўкраінца за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы. Падчас дагляду аўтамабіля Volkswagen у Мілейчыцах адзін з мігрантаў быў знойдзены ў спецыяльнай схованцы, а другі ляжаў пад адзеннем.

Беларускае Радыё Рацыя