Лукашэнка ў інтэрв’ю ВВС пракаментаваў міграцыйны крызіс



«Цалкам магчыма», што беларускія сілавікі дапамагалі мігрантам трапіць у Польшчу. Гэтак Аляксандар Лукашэнка выказаўся ў інтэрвію ВВС. Цытата: «Мы славяне. У нас ёсць сэрцы. Нашыя войскі ведаюць, што мігранты едуць у Нямеччыну… Можа, ім нехта дапамог. Я нават не буду ў гэтым разбірацца». Разам з тым Лукашэнка заявіў, што ён мігрантаў не запрашаў і нават «не хоча, каб яны ехалі праз Беларусь». Яшчэ цытата: «Я сказаў ім, што не збіраюся затрымліваць мігрантаў на мяжы, утрымліваць іх на мяжы, і калі яны будуць працягваць прыяжджаць далей, я ўсё роўна ня буду іх спыняць, таму што яны ня едуць у маю краіну, а едуць да вас».