«Беларуская скрыня Пандоры» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Беларускія гістарычныя абрады сыходзяць у нябыт. Калісьці яны суправаджалі чалавека на працягу календарнага году, а зараз могуць быць паўтораны хіба на падставе механічнай памяці ацалелых носьбітаў. Тым не менш, беларускі абрад – тое, што яднае беларусаў, гэта кроў нацыі, у якой на вякі прашыты беларускі код. Сёлета на Падляшшы складваецца ўнікальная сітуацыя, калі беларусы прыбываюць з Беларусі і могуць на свае вочы пабачыць захаваны беларускі абрад на гэтай тэрыторыі. Як адбываецца сустрэча з аўтэхтонамі? Ці змогуць беларусы «з мацерыка» пераняць мясцовую традыцыю ці абудзіць абрады тут сваёй народнай памяццю з-пад Менску, Гародні, Гомелю? І самае галоўнае, ці зможам мы перадаць беларускі абрад моладзі, і такім чынам злучыць пакаленні беларусаў у традыцыі на памежжы надалей? Роздумы пра абрад ды самоё „жыццё і смерць” беларускага абраду на Падляшшы ўвайшлі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Беларуская скрыня Пандоры».