У Гайнаўцы прайшла акцыя „Маці на мяжы”
Дапусціць гуманітарныя арганізацыі і медыцынскія службы ў зону надзвычайнага становішча пры польска-беларускай мяжы. Такія патрабаванні выказалі ўдзельнікі пратэсту ў межах акцыі “Маці на мяжы” ў Гайнаўцы. Акцыя прайшла 20 лістапада ля гарадской управы.
Туды прыехалі актывісты з усёй Польшчы, з Кракава, Гданьска, Варшавы, а таксама жыхары Гайнаўкі і моладзь з ліцэя з беларускай мовай навучання.
Удзельнікі пратэсту прынеслі самаробныя транспаранты з лозунгамі “Месца дзецям не ў лесе!”, “Бяспечная мяжа – гэта такая, дзе ніхто не памірае”, “Ні адзін чалавек не ёсць нелегалам” ды іншыя. Удзельнікі пратэсту мелі з сабой фотаздымкі дзяцей уцекачоў у лесе.
Падобныя акцыі прайшлі ў дзясятках гарадоў у Польшчы, найбольшая адбылася ў Варшаве.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя