Алег Рабцаў выйграў бронзу ЧС па скачках на батуце



Беларускі спартовец Алег Рабцаў выйграў бронзу чэмпіянату свету па скачках на батуце ў асабістых спаборніцтвах у мужчын. Такім чынам на рахунку беларускіх батуцістаў сталі тры ўзнагароды планетарнага форуму. Раней яны выйгралі два золаты, вызначыўшыся ў камандавых стартах і сінхронных скачках дуэтаў.

Гандбалісткі „Вікторыі-Бярэсця” выбылі з Кубка ЕГФ

Гандбалісткі берасцейскага клуба „Вікторыя-Бярэсце” завяршылі выступы ў розыгрышы Кубка ЕГФ. У паўторным матчы 1/16 фіналу берасцейкі саступілі ў гасцях італьянскаму клубу „Брыксен” 22:27. Самай выніковай у складзе беларускай каманды стала Алена Аляксеюк, якая закінула 6 мячоў.

Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Сібіры” у матчы чэмпіянату КХЛ

Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Сібіры” у матчы чэмпіянату КХЛ. Лёс сустрэчы вырашыўся ў серыі булітаў. Навасібірцы былі мацней з лікам 2:1. У складзе „зуброў” адзначыўся Дзмітрый Буйніцкі, які аб’ехаў брамку Хары Сятэры і, скарыстаўшыся маруднасцю фіна, закаціў шайбу ў брамку. Цяпер „зуброў чакаюць матчы выязной серыі супраць „Барыса” і „Металурга”.

Сталі вядомыя супернікі „Гомеля” у фінальнай стадыі Кантынентальнага кубка

Завяршыўся паўфінальны раунд Кантынентальнага кубка, па выніках якога стаў вядомы квартэт каманд, які разыграе трафей у пачатку наступнага года. Адным з фіналістаў стаў віцэ-чэмпіён Беларусі „Гомель”, які абыграў у заключным паядынку групы „F2 у Ольбаргу” брытанскі „Шэфілд” — 4:0, пасля суботняй паразы ад гаспадароў. „Рысям” патрэбна была перамога з розніцай найменьш у тры шайбы, і яны з гэтай задачай справіліся. У студзені ў фінальным раундзе Кантынентальны кубак разыграюць „Ольбарг”, „Гомель”, „Сарыарка” і „Краковія”. Гаспадар турніру вызначыцца пазней.

„Белшына” прабілася ў вышэйшую лігу

„Белшына” разграміла „Ліду” на стадыёне „Спартак” у матчы 32-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі – 5:1. Бабруйскі клуб у новым сезоне заваяваў права выступаць у вышэйшай лізе. „Чырвона-чорныя” з 63 баламі сталі недасягальнымі для сталічных „Крумкачоў”, якія ідуць на трэцім месцы ў табліцы з 57 ачкамі.

„Інтэр” перамог „Напалі”

„Інтэр” ва ўпартай барацьбе абыграў лідэра чэмпіянату „Напалі” ў матчы 13-га тура Серыі А з лікам 3:2. Першы гол у матчы забіў польскі нападнік „Напалі” Пётр Зеліньскі. „Рома” Жазэ Мурынью была мацней за „Джэноа” у дэбютным матчы на пасадзе галоўнага трэнера каманды Андрэя Шаўчэнкі ў матчы 13-га тура чэмпіянату Італіі — 2:0. Дублем адзначыўся Афена-Г’ян. „Манчэстэр Сіці” забіў тры мячы „Эвертану” ў матчы 12-га тура Ангельскай прэм’ер-лігі. „Рэал” у гасцях разграміў „Гранаду” ў матчы 14-га тура чэмпіянату Іспаніі 4:1. „Рэал Сасьедад” і „Валенсія” згулялі ўнічыю 0:0. 

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе.

Зборная Беларусі па біятлоне адправіцца на 1 этап Кубка свету ў Эстэрсундзе наступным складам. Жанчыны: Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. Мужчыны: Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елетнаў, Максім Верабей, Мікіта Лабастаў і Дзмітрый Лазоўскі.

Аляксандр Звераў стаў пераможцам выніковага турніру АТР

Аляксандр Звераў другі раз стаў пераможцам выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), які завяршыўся ў італьянскім Турыне. У вырашальным паядынку нямецкі тэнісіст, які займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу, апынуўся мацней за другую ракетку планеты расіяніна Данііла Мядзведзева – 6:4, 6:4.

Хэмілтан выйграў гонку Гран-пры Катара

У Катары на аўтадроме „Ласаіл” завяршыўся першы ў гісторыі краіны Гран-пры „Формулы-1”. Выйграў гонку Льюіс Хэмілтан. Двухразовы чэмпіён „Формулы-1” Фернанда Алонса стаў трэцім. Подыум стаў 98-м у кар’еры Фернанда і першым з Гран-пры Венгрыі-2014, калі ён заваяваў другое месца ў складзе „Ферары”.

Беларускае Радыё Рацыя