Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве



У Варшаве на акцыю салідарнасці 21-га лістапада прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

Пра акцыю распавядае адзін з яе ўдзельнікаў:

Акцыя была прысвечана сённяшняй праблеме на мяжы з Беларусссю. Толькі цяпер Еўразвяза даткнулі праблемы Беларусі. Краіны Еўразвязу пачалі бачыць, якую пагрозу стварае рэжым для іх у тым ліку. Казалі пра тое, што хопіць выказваць заклапочанасць, трэба ўжо нешта прадпрымаць. Таксама нагадалі, што акрамя мігрантаў ёсць яшчэ і атамная электрастанцыя.

Па словах актывіста акцыю наведалі людзі рознага ўзросту:

Людзі розныя, як моладзь, так і сярэдняга ўзросту. Вельмі шмат было дзяцей, падлеткаў, якія яшчэ нават у дзіцячыя садкі ходзяць, школьнікі. Былі людзі і сталага ўзросту, нават пенсіянеркі. Мы выступалі з мікрафонам, яны казалі свае прамовы.

Акцыя працягвалася каля гадзіны і за ёй сачылі прадстаўнікі паліцыі, і яна абышлася без эксцэсаў і правакацый.

Беларускае Радыё Рацыя