Берлін адхіліў прапанову Менска забраць 2000 мігрантаў
Берлін адхіліў прапанову Менска забраць 2000 мігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў прадстаўнік урада Нямеччыны, піша Deutsche Welle.
«Я чакаю, калі ЕЗ адкажа на пытанне па дзвюх тысячах бежанцаў. У нас жа ў гэтым лагеры каля дзвюх тысяч бежанцаў. Я прасіў, каб яны (Еўразвяз і, у прыватнасці, Нямеччына) іх забралі. Яны сказалі, Меркель мне паабяцала, на ўзроўні ЕЗ разгледзяць гэтую праблему», — заявіў сёння Лукашэнка.
Раней прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант казала, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 7 тысяч мігрантаў.
Паводле „Наша Ніва”