Аўстрыя ўводзіць поўны лакдаўн
Урад хоча такім чынам паўплываць на чацвёртую хвалю каронавіруса. Закрываюць усе грамадскія будынкі і крамы, за выключэннем тых, дзе прадаюцца тавары першай неабходнасці. Школы застаюцца адкрытымі, але ўрад рэкамендуе бацькам па магчымасці трымаць дзяцей дома. Таксама рэкамендуецца перайсці на дыстанцыйную працу. Поўны лакдаўн працягнецца да 12 снежня на працягу 20 дзён, але праз 10 дзён урад павінен вырашыць, ці адмяняць абмежаванні, калі сітуацыя палепшыцца.
Гэта чацвёрты поўны лакдаўн у Аўстрыі з пачатку пандэміі. Новыя абмежаванні сустрэлі грамадскае супраціўленне. На выходных праціўнікі абмежаванняў пратэставалі, у тым ліку, у Вене. Дэманстранты таксама пратэставалі супраць абавязку вакцынацыі супраць COVID-19. Аўстрыя першая краіна у Еўропе, якая прыняла рашэнне аб абавязковай вакцынацыі супраць каронавіруса. З лютага наступнага года ў гэтай краіне прышчэпкі стануць абавязковымі.