Палітзняволенага актывіста з Гомеля асудзілі да 1,5 года калоніі
Палітзняволенага актывіста з Гомеля асудзілі да 1,5 года калоніі за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах.
У судзе Савецкага раёна Гомеля вынесены прысуд па справе гомельскага актывіста Яўгена Маркаўца, якога абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады).
Па версіі абвінавачання, Яўген у тэлеграм-чатах размяшчаў заклікі да супрацьпраўных дзеянняў, а таксама абразіў супрацоўніка АМАП Варушчанка.
Сваю віну ў абразе міліцыянта Маркавец прызнаў цалкам, а з абвінавачаннем у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, хлопец не пагадзіўся.
Беларускае Радыё Рацыя