Пяты пакет санкцый ЕЗ плануюць прыняць у канцы наступнага тыдня



Еўрапейскія дыпламаты працягваюць працаваць над прававым абгрунтаваннем пятага пакету санкцый Еўрапейскага Звязу супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.

Мяркуецца, што чарговы санкцыйны пакет будзе прыняты да канца наступнага тыдня. Да санкцыйнага спісу дададуць яшчэ каля 30 фізічных і юрыдычных асобаў. Адначасова пачалася праца над шостым пакетам.

Фота: AFP