Вольга Севярынец: Павел моцна схуднеў у калоніі
Сустаршыня партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец, які адбывае свой тэрмін ва ўзмоцненым рэжыме ў Шклоўскай калоніі, моцна схуднеў, але духам не падае, трымаецца бадзёра. Цяжка працуе, але на шматлікія пісьмы стараецца даваць адказы, кажа яго жонка Вольга Севярынец:
„Нейкія зносіны з Паўлам ёсць, таму што ідуць лісты, зрэдку, але ідуць. Раз на некалькі тыдняў мы іх атрымліваем: да мяне, і да Францішка асобныя лісты з малюнкамі. Раз на нейкі час даюцца ім з калоніі званкі на вайбер, таму на пару хвілін таксама можна пачуць ягоны голас. Альбо нават зрэдку пабачыць яго на відэа, што вось, ён жывы. Ведаем мы, што ён працуе там на пілараме, відаць у другую змену, таму што пісаў, што калі вяртаецца з працы, то ўжо зоркі на небе. Пахудзеў вельмі ён. Я спадзяюся, што ўмовы цярпімыя для яго. Але гэта толькі мае надзеі”.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Ва ўзмоцненым рэжыме дазваляецца раз у год прадуктовая перадача і адна рэчавая і невялікія вітамінныя перадачкі раз на месяц. У снежні Паўлу Севярынцу споўніцца 46 гадоў. За сваё жыццё ен тройчы быў асуджаны на вялікія тэрміны. У 2006, 2011 и 2020 годах международная организация Amnesty International прызнала Паўла Северынца вязнем сумлення.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя