Іван Пляхімовіч: Рэферэндум 1996 году канчаткова аформіў аўтарытарызм у Беларусі
24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся другі па ліку рэферэндум, які змяніў Канстытуцыю і, як вынік, канчаткова памяняў палітычны лад у краіне, ліквідаваў падзел улад і па ацэнках спецыялістаў можа лічыцца «неабвешчаным дзяржаўным пераваротам».
Кажа кандыдат юрыдычных навук, сябра Грамадскай канстытуцыйнай камісіі Іван Пляхімовіч:
„Асноўная шкода ў тым, што фактычна на рэферэндуме была замацаваная перавага сілы, перавага волі над законам. І я лічу што гэта следства і характару нашай улады, і ў прыватнасці прэзідэнта Лукашэнкі, а таксама характару і менталітэту нашага народу. І ўрад і народ зрабілі магчымым гэтую падзею. Рэферэндум 96 года быў неправамерным. Мы жывем ужо 25 год ва ўмовах канстытуцыі, якая сама не адпавядае прававым нормам”.
Паводле Івана Пляхімовіча, Беларусь мусіць абавязкова прыняць новую Канстытуцыю, якая бы ўвабрала ў сябе ідэі першапачатковага Асноўнага закону і эфектыўныя номы існуючай рэдакцыі. Пры гэтым Беларусь павінна застацца ў форме прэзідэнцкай рэспублікі.
Фота Івана Пляхімовіча: