Святлана Ціханоўская выступіла на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу



Пасяджэнне Еўрапарламента лідэр беларускай апазіцыі наведвае на фоне крызісу з мігрантамі на мяжы Польшчы і Беларусі. Былая кандыдат распавяла еўрадэпутатам пра сітуацыю ў Беларусі, пра беларускіх палітвязняў і пераслед рэжымам Лукашэнкі іншадумцаў. Яна нагадала, што ў беларускіх турмах тысячы людзей пакутуюць у жудасных умовах. Пра ліквідацыю незалежных СМІ і недзяржаўных арганізацыяў. Былая кандыдат у прэзідэнты Беларусі заклікала таксама краіны ЭЗ-у падтрымаць Варшаву. Ціханоўская адзначыла, што польскія ўлады абараняюць эўрапейскія межы. Яна абвінаваціла Лукашэнку ў правакаванні крызісу з выхадцамі з краін Блізкага Усходу. Святлана Ціханоўская заклікала ЭЗ не зацягваць прыняцця новых санкцыямі супраць беларускіх высокапастаўленых асоб. “ Спадары еўрадэпутаты не маем часу, не мае яго ні Беларусь, ні Еўропа”- адзначыла Святлана Ціханоўская.