У Беларусі прапанавалі пашырыць паўнамоцтвы ўнутраных войскаў
У Беларусі прапанавалі пашырыць паўнамоцтвы ўнутраных войскаў і дазволіць ім страляць у дзяцей і жанчын.
Савет Міністраў унёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў праўкі ў Закон „Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. Дакладныя даты разгляду законапраекту пакуль невядомыя.
У тым ліку хочуць пашырыць сферу прымянення зброі супраць жанчын, людзей з інваліднасцю і непаўналетніх. Пакуль унутраныя войскі могуць страляць у такіх людзей толькі ў тым выпадку, калі яны „ажыццяўляюць узброены ці групавы напад”.