Суд адмовіў у пераводзе Ігара Банцэра з «хіміі» ў калонію



Новы суд над рок-музыкам Ігарам Банцэрам прайшоў у Віцебску 24 лістапада. Суд Чыгуначнага раёна Віцебска адмовіў кіраўніцтву віцебскай «хіміі» перавесці Банцэра ў калонію на больш жорсткі рэжым. 

Першапачаткова Банцэр меўся вызваліцца з «хіміі» ў лютым 2022 года. Калі б рашэнне аб пераводзе на калонію ад 29 верасня засталося ў сіле, то ён бы скончыў адбываць пакаранне сёлета ў лістападзе. Аднак пасля новага суду 24 лістапада пакуль не зразумела, калі ў палітвязня скончыцца тэрмін пакарання.

Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Гародні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.