Пуцін абмеркаваў сітуацыю на беларуска-польскай мяжы з кіраўніком Еўрапейскай рады



У тэлефоннай размове са старшынём Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем Уладзімір Пуцін абмеркаваў шэраг актуальных міжнародных праблем, у тым ліку і міграцыйны крызіс. Пра гэта паведамляе прэс – служба Крамля.

„Пры абмеркаванні сітуацыі на межах Беларусі з краінамі ЕЗ з абодвух бакоў акцэнтавана важнасць найхутчэйшага вырашэння міграцыйнага крызісу на аснове нормаў міжнароднага гуманітарнага права”, – гаворыцца ў паведамленні.

Палітыкі таксама ўказалі на мэтазгоднасць наладжвання сістэмнага ўзаемадзеяння Еўразвяза з Менскам, як гэта было дамоўлена падчас размовы Лукашэнкі з Меркель. Уладзімір Пуцін пры гэтым адзначыў контрпрадуктыўнасць санкцый супраць афіцыйнага Менска. Расійскі прэзідэнт таксама звярнуў увагу на факты прымянення польскімі сілавікамі вадамётаў, слёзацечнага газу, светлашумавых гранат і іншых спецсродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 1tv.ru