Дальнабойшчыкі чакаюць на мяжы амаль суткі



Дальнабойшчыкі чакаюць на ўезд у Беларусь з Польшчы амаль суткі:

– Як вынікае з дадзеных афіцыйнага сайта беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 12-ць гадзін, уезду ў Еўразвяз чакаюць амаль 3000 грузавікоў. Найбольшыя чэргі фур назіраюцца на літоўскім напрамку. У пункце пропуску Каменны лог стаяць больш за 460 грузавікоў, а ў Беняконях і Прывалцы не нашмат менш. Каля 450 аўтамабіляў у кожным. У Відзах больш за 220, а ў Катлоўцы больш за 280 фур. Не найлепшая сітуацыя на польскім кірунку. У Бераставіцы сваёй чаргі чакаюць больш за 320 грузавікоў, а ў Казловічах больш за 300. На латвійскіх пунктах пропуску ва Урбанах стаяць не менш за 240 машын, а ў Грыгароўшчыне больш за 220. па часе кіроўцы чакаюць каля 22 гадзін. Як раней паведамляла прадстаўнік памежнай варты Польшчы Ганна Міхальская, Польшча пакуль не збіраецца ў бліжэйшы час адкрываць рух у пункце пропуску Кузніца.

Беларускае Радыё Рацыя