Урад Лівана забараніў турагенцтвам прапаноўваць Беларусь для турызму



Урад Лівана 25 лістапада забараніў турагенцтвам прапаноўваць Беларусь як турыстычны кірунак, – перадае DW.

Бейрут, аэрапорт Фота: pinterest.es

Мэта такога рашэння — не дапусціць удзелу ў перавозцы людзей у Беларусь і выкарыстання бейруцкага аэрапорта для эміграцыі.  

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу працягваецца ўжо некалькі месяцаў. ЕЗ вінаваціць афіцыйны Менск у штучным стварэнні міграцыйных патокаў нелегальных мігрантаў. Пад пагрозай санкцый ЕЗ некаторыя блізкаўсходнія авіякампаніі і ўрады забаранілі палёты ў Беларусь грамадзянам Пакістана, Ірака, Лівана і Сірыі.

Беларускае Радыё Рацыя