888: у Беларусі вырасла колькасць прызнаных палітвязняў
Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з сумеснай заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 7 чалавек. Гэта
Ўладзімер Макарэвіч,
Максім Мікуліч,
Сяргей Сакавец,
Антон Нечыпаровіч,
Барыс Несьцяровіч,
Ігар Санкевіч
і Сяргей Шаўчэнка — яны заключаныя пад варту або ўжо асуджаныя паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Праваабаронцы ацэньваюць іх пераслед як палітычна матываваны, бо яны рэалізавалі свае права на свабоду мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Такім чынам, па стане на 25 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 888 чалавек. Усяго па крымінальных справах палітычнага характару праходзяць каля 3 000 асобаў.