Аматара «чырвоных памідораў з белай смятанай» асудзілі на чарговыя 15 сутак



Затрыманага 11 лістапада Анатоля Шаўковіча, выказваньне якога ў «пакаяльным» відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў (у прыватнасці, да чырвоных памідораў з белай смятанай) стала новым мэмам. Навіну аб працягу арышту Анатоля Шаўковіча апублікаваў у Facebook Аляксандар Знак, бацька палітзняволенага юрыста Максіма Знака. «Майго сябра Анатоля арыштавалі ў дзень народзінаў, калі яму споўнілася 65 гадоў. Сёння дадалі яшчэ 15 сутак… Твар у яго чырвоны, а валасы сівыя, то бок белыя. І ён чакае вашых лістоў на Акрэсьціна». Паводле якіх артыкулаў судзілі інжынера, на гэты момант дакладна невядома.