Абама і Камароўскі за павелічэнне выдаткаў на НАТА ў Еўропе



Барак Абама і Браніслаў Камароўскі правялі тэлефонныя перамовы, тэмай якіх таксама стала крушэнне малазійскага «Боінга», паведамляе Deutsche Welle.

У размове кіраўнікі дзвюх краін  адзначылі важную ролю НАТО ў забеспячэнні бяспекі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

„Барак Абама і Браніслаў Камароўскі падкрэслілі неабходнасць трансатлантычнай салідарнасці ў адказ на трагічнае знішчэнне малазійскага лайнера і спроб Расіі дэстабілізаваць Украіну”, – праінфармавалі выданне ў прэс-службе Белага дома.

Лідары ЗША і Польшчы таксама пагадзіліся з важнасцю павелічэння выдаткаў на Паўночнаатлантычны альянс з боку краін-партнёраў.

Бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі саміту НАТО ў Уэльсе.

Нагадаем, раней Літва заяўляла аб неабходнасці ўзмацнення НАТА ва Усходняй Еўропе.

charter97.org