Прэм’ер-міністр Польшчы раскрытыкаваў Ангелу Меркель за перамовы з Лукашэнкам



У інтэрв’ю агенцтву dpa, апублікаваным сёння, Маравецкі вітаў намаганні Еўразвязу, накіраваныя на дыпламатычнае ўрэгуляванне крызісу вакол мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, аднак сказаў, што Меркель, патэлефанаваўшы Лукашэнку, “спрыяла легітымізацыі яго рэжыму, у той час як змаганне за свабодную Беларусь працягваецца…”. Маравецкі абвінаваціў таксама Лукашэнку ў выкарыстанні тэлефонных перамоў з Меркель ва ўласных мэтах.

Меркель у сярэдзіне лістапада двойчы тэлефанавала Лукашэнку, за што падверглася крытыцы як у Нямеччыне, так і за яе межамі.