Палітвязень Дзяніс Марусевіч ужо больш за год за кратамі
Спрабуе займацца спортам, чытаць кніжкі, глядзець тэлебачанне і ліставаць. Так зараз выглядае жыццё за кратамі берасцейскага палітвязня Дзяніса Марусевіча. Вось ужо больш за год ён не бачыў волі, распавяла яго маці Людміла Марусевіч:
„Дзяніс наш утрымліваецца ў калоніі нумар 2 у горадзе Бабруйску. Мы яму пішам лісты, ён нам ужо не адказвае, бо ёсць званкі. Ён тэлефануе нам 4 разы на месяц звычайным тэлефонным званком, і два відэазванкі. Кажа, што вельмі шмат пішуць і кажа, што вам я ўжо адказваць не буду, бо можам з вамі зтэлефанавацца. Ужо буду іншым людзям пісаць”.
Берасцейскі палітвязень Дзяніс Марусевіч пакараны да 4 гадоў калоніі ўзмоцнена рэжыма. Абвінавачваецца ў частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках.
Беларускае Радыё Рацыя