Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра яшчэ адну смерць мігранта на мяжы



Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на мяжы з Літвой напярэдадні знайшлі цела яшчэ аднаго загінулага мігранта. Ведамства сцвярджае, што труп мужчыны не славянскай знешнасці з прыкметамі пабояў знайшлі 28 лістапада.

На гэты час вядома пра 16 ахвяр мігранцкага крызісу, які пачаўся летам на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу.

За мінулыя суткі, 28 лістапада, беларуска-польскую мяжу спрабавалі парушыць 92 чалавекі. Іх спынілі. Польскія памежнікі расказваюць таксама пра інцыдэнт каля Мельніка. Тут група з 33-х іншаземцаў “пры падтрымцы беларускіх сілавікоў” спрабавала сілай фарсіраваць мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © REUTERS / Janis Laizans