Загінуў 33-гадовы супрацоўнік “Беларуснафты”
Сёння, 29 лістапада, уначы загінуў 33-гадовы супрацоўнік “Беларуснафты” Уладзімір Цалуйка. У яго засталася жонка і двухгадовая дачка. Пра гэта блогу “Отражение” расказала сястра загінулага.
Уладзімір Цалуйка быў памочнікам свідроўшчыка. Напярэдадні ён выйшаў на змену і ў 23.20, паводле жанчыны, з-за павышэння ціску ва ўстаноўцы адбыўся выбух гідра-кампенсатара. Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімір Цалуйка загінуў, другі рабочы ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
На прадпрыемстве інцыдэнт пакуль не каментуюць.
Беларускае Радыё Рацыя