Па палітычных матывах у Нацыянальным гістарычным музеі збіраюцца звольніць 25% штату
Па палітычных матывах у Нацыянальным гістарычным музеі збіраюцца звольніць 25% штату. Гэта каля 40 чалавек.
Супрацоўнікаў звальняюць па пагадненні бакоў або проста не працягваюць кантракт, піша Reform.by. Такім чынам, масавы «сыход» супрацоўнікаў «расцягваецца» на вялікі тэрмін, і «чыстка шэрагаў» адбываецца не ў адзін момант.
Як лічаць супрацоўнікі музея, вялікім штуршком да рэпрэсій стаў тэкст Андрэя Мукавозчыка «Находить и выкорчевывать невероятных — дело всего общества», які быў апублікавыны ў праўладнай газеце за 17 лістапада. У ім ён па імёнах пералічыў тых, каго, на яго думку, у музейнай сферы трэба «выкорчевывать» за іх погляды.
Беларускае Радыё Рацыя