Палітвязні ў калоніях знаходзяцца пад рэгулярным прэсінгам



Пінчукі-палітвязні асуджаныя па гучнай “пінскай справе” знаходзяцца ў калоніях пад рэгулярным прэсінгам, – гаворыць грамадская дзяячка Вераніка Іванова, якая адсочвае лёс зняволеных землякоў.

Пра ціск вязні ўрыўкамі даюць зразумець у лістах:

– Пісьмы прыходзяць супярэчлівыя. Трэба разумець, што яны не могуць напісаць усё, што ў іх на душы. Але з таго, што яны пішуць, робіцца зразумелым, што адносіны да іх прадузятыя, умовы ў іх у калоніях вельмі жорсткія, шэраг палітычных зняволеных перыядычна знаходзяцца ў штрафных ізалятарах, гэта ідзе мэтанакіраваны прэсінг, як апісваў Алеся Бяляцкі, калі няма парушэння, то яго прыдумаюць. Ідзе ціск.

На сёння па “пінскай справе” ўжо асуджана 26 чалавек. За ўдзел у стыхійным мітынгу ў першы паслявыбарчы вечар пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама пінчукі атрымалі ад 3,5 да 6,5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сілавікі працягваюць выяўляць новых удзельнікаў тых падзей.

Беларускае Радыё Рацыя