ЭЗ пачне працу над шостым пакетам санкцый супраць афіцыйнага Менску. Пяты ўхвалілі сёння (абноўлена)
Амбасадары Еўразвязу толькі што далі зялёнае святло пятаму пакету санкцый у дачыненні да афіцыйнага Менска – паведамляе еўрапейскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзвяк.
У санкцыйным спісе 17 чалавек і 11 юрыдычных асоб. Заўтра пакет будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўразвязу. Праца над шостым пакетам таксама ўжо пачалася, чакаецца, што ён можа быць гатовы ў студзені-лютым.
Сярод асоб, якія трапляюць пад санкцыі: прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз, начальнік Гарадзенскай памежнай групы Канстанцін Моластаў, кіраўнік Лідскага памежнага атраду Аляксандр Давідюзк ды іншыя асобы. Сярод кампаній – авіякампанія “Белавія”, прадпрыемствы “Гродна Азот” і “Гродна Хімвалакно”, турфірма “Цэнтр-курорт” ды іншыя.
2 сьнежня пакет будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу. Праца над шостым пакетам таксама ўжо пачалася, чакаецца, што ён можа быць гатовы ў студзені-лютым.
Напярэдадні ў распараджэнне Радыё Свабода патрапіў спіс тых, хто падпадаюць пад санкцыі.
- Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спэцназу Дзяржаўнага памежнага камітэту;
- Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь;
- Канстанцін Моластаў, начальнік Горадзенскай памежнай групы;
- Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
- Ігар Гутнік, начальнік Берасцейскай групы аховы;
- Аляксандар Давідзюк, кіраўнік Лідзкага памежнага атраду;
- Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атраду;
- Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
- Сяргей Епіхаў, судздзя Менскага раённага суду;
- Ігар Любавіцкі, судздзя Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь;
- Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
- Валянціна Кулік, судздзя Вярхоўнага суду;
- Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар у фінансавых расследаваньнях Дзяржкантролю;
- Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамэнту фінансавых расследаваньняў Дзяржкантролю;
- Ганна Сакалоўская, судздзя Калегіі Вярхоўнага суду ў грамадзянскіх справах;
- Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;
- Дзьмітры Карсюк, судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Беларусі.
Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:
- авіякампанія «Белавія»;
- турыстычная фірма «Цэнтаркурорт»;
- турыстычнае агенцтва «Оскартур»;
- гатэль «Мінск»;
- гатэль «Плянэта»;
- Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);
- авіякампанія Cham Wings Airlines (Сырыя);
- пашпартна-візавы цэнтар VIP Grub (Турэччына);
- «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно»;
- «Беларусьнафта»;
- «Белшына».
Раней міністры замежных спраў краін Еўрапейскага Звязу зацвердзілі крытэрыі новых санкцый, якія ўводзяцца ў адносінах да асоб і арганізацый, звязаных са стварэннем міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з ЭЗ.
Еўразьвяз абвінавачвае беларускія ўлады ў тым, што яны падахвочваюць тысячы мігрантаў прыяжджаць у Беларусь, а затым падштурхоўваюць іх перасячы мяжу Польшчы і іншых суседніх дзяржаў ЭЗ у адказ на санкцыі, уведзеныя супраць афіцыйнага Менску.