Смяротнасць ад каронавіруса ў свеце зменшылася



Амаль на 10 працэнтаў знізілася колькасць смерцяў ад каронавіруса ў свеце за мінулы тыдзень, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. За тыдзень ад ускладненняў кавіду памерла больш за 47 тысяч чалавек.

Захворвальнасць пры гэтым трымаецца на тым жа ўзроўні. Паведамляецца пра 3,8 мільёна новых выпадкаў. Пры гэтым каля 70% хворых жывуць у Еўропе. І колькасць новых носьбітаў віруса расце. За гэтыя сем дзён іх выяўлена больш, чым тыдзень таму.

Захворвальнасць расце і ў Афрыцы, дзе выявілі новы штам „амікрон”, прычым вялікімі тэмпамі (за тыдзень на 93%), а таксама Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 24%). У Амерыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі захворвальнасць, наадварот, падае.

Беларускае Радыё Рацыя