Мікалая Аўтуховіча перавялі з менскага СІЗА ў гарадзенскую турму
Мікалая Аўтуховіча перавялі з менскага СІЗА КДБ у гарадзенскую турму № 1, – паведамляе “Новы час”.
Ветэран вайны ў Афганістане, былы прадпрымальнік праходзіць па крымінальнай справе аб тэрарызме. Пра яго затрыманне стала вядома амаль год таму. Па версіі КДБ, “група Аўтуховіча” стаіць за падпаламі дома міліцыянта ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Гародні. Зброю і боепрыпасы яны нібыта дастаўлялі з Украіны.
У лютым КДБ уключыў удзельнікаў “групы Аўтуховіча” ў спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да “тэрарыстычнай дзейнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя