Сёння – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам



Сёлета ён ладзіцца міжнароднай супольнасцю пад дэвізам: “Ліквідаваць няроўнасць. Пакончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі”. Па апошніх афіцыйных дадзеных у Беларусі пражывае крыху жвыш 23 тысяч людзей са станоўчым ВІЧ-статусам.

Па словах старшыні Пінскай арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандра Павяльчука – галоўнае, што амаль атрымалася ў краіне ліквідаваць ін’екцыйны шлях перадачы віруса:

„Таму што праграмы зніжэння шкоды, тыпу няшэй працуюць. Бо наркаспажыўцы перасталі ўнутравенна перадаваць ВІЧ. Зменшылася з 80% да 10%. Гэта ж якая маса народа! А палавы шлях застаецца недзе актуальны, але ён не дасць таго прыросту, як сярод наркаманаў. Сярод наркаманаў, калі кроў у кроў – стопрацэнтнае заражэнне. У палавых працэнт значна ніжэй”

З нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска ці ведаюць яны свой ВІЧ-статус і якое ўяўленне маюць пра вірус:

„Заразная хвароба проста, але я пра сябе ўпэўнены!”
„Мы правяраемся пераадычна. Захворванне вельмі небяспечнае, страшнае, трэба абследавацца”.
„Чалавек пенсійнага ўзросту не ходзіць у благой кампаніі, так што я лічу, што я здаровая. Гэта вельмі небяспечнае захворванне, вядзе да смерці, заразу пераносіць палавым шляхам”.
„Я ў бальніцы нядаўна быў, так што ў мяне гэтай заразы няма”.
„Гэта ўсё ідзе ад наркаманаў”.

Аналіз медыкамі сёлетніх выяўленных выпадкаў ВІЧ сведчыць, што ў краіне ў 80% вірус перадаецца палавым шляхам.

Беларускае Радыё Рацыя