Пазбаўленне і абмежаванне волі ў 99% справаў. За лістапад асудзілі амаль паўтары сотні чалавек



Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з рэалізацыяй права на свабоднае выказванне думак і мірныя сходы.Паводле праваабаронцаў, за лістапад колькасць палітычных вязняў вырасла на 57 чалавек, да 888. Агулам вядома ня менш як пра 143 грамадзян, асуджаных у «пратэставых» крымінальных справах. Маніторынг судовых працэсаў дазваляе прыйсці да высновы, што пакаранне ў палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленьнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту, суды ўжывалі ў 99,3% выпадкаў асуджэння фігурантаў «пратэставых» спраў.