Макей пагутарыў са сваім калегам з Турцыі ў Стакгольме



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Стакгольме правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС Турцыі Меўлютам Чавушаглу, паведамляе Беларускае знешнепалітычнае ведамства ў Twitter. Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі „гатоўнасць да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках”.

Раней у Макея адбылася сустрэча з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Матэа Мекачы. Уладзімір Макей прыбыў у сераду ў Швецыю для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ. Пасяджэнне адбудзецца 2-3 снежня. Макей правядзе сустрэчы з калегамі-міністрамі і кіраўніцтвам АБСЕ.