Польшча адкрые прэс-цэнтр для СМІ на мяжы з Беларуссю



Польскі ўрад 3 снежня адкрые прэс-цэнтр для польскіх і замежных журналістаў, якія маюць намер асвятляць праблему міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, паведамляе партал Onet. Прэс-цэнтр плошчай 200 квадратных метраў размешчаны ў вёсцы Паплаўцы (Падляскага ваяводства).

Яго пабудавалі з кантэйнераў за два тыдні. Тут ёсць інтэрнэт і асобная паркоўка, а таксама электрагенератар на выпадак праблем з электразабеспячэннем. Працаваць у цэнтры могуць адначасова 20-30 журналістаў. Кожны дзень для іх будуць праводзіцца дзве прэс-канферэнцыі.